Курс для маладых журналістаў «Майстэрства пераканання»
Трэнінг-курс па тэхнікам пераканання, стратэгіі камунікацыі і перамоваў.
Getty Images/Unsplash
Дэдлайн заявак: 10 студзеня 2024 года
Запрашаюць маладых журналістаў і журналістак, якія працуюць з тэмамі місінфармацыі, дэзінфармацыі і раскрыццём фэйк-ньюс.
Заняткі будуць праходзіць у памяшканні «Беларускага Дома ў Варшаве» на працягу шасці тыдняў. Пачатак 24 студзеня 2024 года. Заняткі кожны аўторак, з 18:00 да 21:00. Адначасова будзе рабіцца анлайн-трансляцыя курса.
Тэмы курса:
- Вывучэнне асноўных тэхнік пераканання апанента падчас перамовы ці прамовы;
- Метады апрацоўкі непагадненняў;
- Пабудова пераканаўчай прамовы;
- Асноўныя памылкі падчас пераканання;
- Прыклады сучаснай місінфармацыі і дэзінфармацыі і іх выкарыстанне дзеля прапаганды.
Зарэгістравацца
20 снежня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяКурс для маладых журналістаў «Майстэрства пераканання»