Курс па наратыўных падкастах ад Nara (LT) x Belarus Podcast Hub

Belarus Podcast Hub аб’яўляе набор на афлайн-курс для стваральнікаў і стваральніц падкастаў з досведам працы ў журналістыцы.

Курс па наратыўных падкастах ад Nara (LT) x Belarus Podcast Hub
Ілюстрацыя: Unsplash

Дэдлайн: 1 верасня 2023 года

Чатырохдзённы трэнінг пройдзе 24-29 верасня ў Вільні і ахопіць як тэорыю, так і практыку стварэння падкастаў.

У межах заняткаў вы даведаецеся пра сучасны стан падкастынгу ў свеце і асаблівасці стварэння падкастаў на нацыянальнай мове, прапрацуеце гісторыі для ўласных наратыўных падкастаў і даведаецеся пра стратэгіі манетызацыі.

Сваім досведам у стварэнні наратыўных падкастаў падзеліцца каманда журналістаў літоўскай медыяініцыятывы NARA, гэта медыяпраект, які займаецца сацыяльнай лонгрыд-журналістыкай. Больш падрабязна пра NARA можна пачытаць у інтэрв’ю з Індрэ Кіршайтэ для Belarus Podcast Hub. Пасля курсу вы будзеце мець драфт уласнай наратыўнай гісторыі і план па пераўтварэнню яе ў падкаст, а таксама магчымасць да 5 снежня 2023 года стварыць 2-3 эпізоды ўласнага падкаста пры фінансавай і тэхнічнай падтрымцы Belarus Podcast Hub.

Крытэрыі ўдзелу:

  • наяўнасць распрацаванай ідэі вашага падкаста;
  • магчымасць наведаць заняткі 26-29 верасня ў Вільні (а таксама наяўнасць візы для такога ўдзелу);
  • магчымасць выпусціць 2-3 эпізоды ўласнага наратыўнага падкаста да 5 снежня 2023 года (з рэсурснай падтрымкай Belarus Podcast Hub).

Мова трэнінгу – ангельская, пры неабходнасці будзе арганізаваны пераклад. Удзельнікам і ўдзельніцам неабходна таксама мець пры сабе лэптоп і навушнікі.

Удзел у курсе бясплатны. Арганізатары аплочваюць транспарт, пражыванне ў гатэлі, харчаванне. Звярніце ўвагу: магчымасці аказаць візавую падтрымку няма, але калі яна вам патрэбная, пішыце арганізатарам.

Падзяліцца:

Крыніца: belaruspodcasthub.framer.media

22 жніўня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяКурс па наратыўных падкастах ад Nara (LT) x Belarus Podcast Hub

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць