Летні інтэнсіў па журналістыцы для студэнтаў Journey Program 2025 (Прага)

Journey Program — гэта летні курс інтэнсіўнага навучання для студэнтаў, арганізаваны Bakala Foundation. Праграма Journey прапануе інтэрактыўныя семінары, майстар-класы і практычныя заняткі, якія пазнаёмяць удзельнікаў і ўдзельніц з найноўшымі метадамі і тэндэнцыямі ў галіне медыя. Курс будзе праходзіць летам 2025 года ў Празе.

Летні інтэнсіў па журналістыцы для студэнтаў Journey Program 2025 (Прага)
Скрыншот з сайта www.bakalafoundation.org

Дэдлайн падачы заявак: 6 красавіка 2025 года

Праграму ўзначальваюць вядучыя прафесіяналы з вядомых сусветных СМІ і агенцтваў, у тым ліку CNN, The New Yorker, Bloomberg, Reuters, Associated Press і іншых. Шэраг выкладчыкаў таксама з’яўляюцца лаўрэатамі Пулітцэраўскай прэміі.

Хто можа падавацца  

  • Студэнты і студэнткі факультэтаў журналістыкі і сродкаў масавай інфармацыі з некаторых краін Еўропы, якія скончылі як мінімум два семестры ўніверсітэта/каледжа і маюць сур’ёзную цікавасць да працы ў сферы журналістыкі.
  • Студэнты і студэнткі іншых спецыяльнасцяў, якія маюць досвед працы ў журналістыцы ці дэманструюць моцную матывацыю стаць журналістамі.
  • Кандыдаты і кандыдаткі павінны добра валодаць англійскай мовай.

Тут больш дэталёва

Што вы атрымаеце ад курса

  • Веданне актуальных тэндэнцый і найлепшых практык сучаснай журналістыкі;
  • Практычны досвед стварэння лангрыдаў з візуальнымі кампанентамі;
  • Пашыраныя веды журналісцкай этыкі разам з глыбокім разуменнем асноўных прынцыпаў журналістыкі;
  • Магчымасць весці рэпартажы з месцаў у рэжыме рэальнага часу і ў чужой краіне, а таксама ствараць пісьмовыя і аўдыёвізуальныя рэпартажы;
  • Практыку пад кіраўніцтвам дасведчаных журналістаў і рэдактараў;
  • Навыкі сбору і аналізу дадзеных, а таксама эфектыўнай працы з  крыніцамі;
  • Метады расследавання і рэкамендацыі па складанні рэпорта;
  • Трэнінг па праверцы дакладнасці інфармацыі з сацыяльных сетак.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Падзяліцца:

www.bakalafoundation.org

27 сакавіка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяЛетні інтэнсіў па журналістыцы для студэнтаў Journey Program 2025 (Прага)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць