Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Journey Program — гэта летні курс інтэнсіўнага навучання для студэнтаў, арганізаваны Bakala Foundation. Курс будзе праходзіць з 3 па 13 жніўня 2024 года ў Празе.
Дэдлайн заявак: 26 красавіка 2024 года
Звяртаем вашу ўвагу, што агульны дэдлайн падачы заяўкі на праграму – 3 красавіка, а тэрмін да 26 красавіка падоўжаны адмыслова для беларусаў.
Праграма прапануе інтэрактыўныя семінары, майстар-класы і практычныя заняткі, якія пазнаёмяць удзельнікаў і ўдзельніц з найноўшымі метадамі і тэндэнцыямі ў галіне медыя.
Гэта дзесяцідзённы інтэнсіўны курс у Празе. Праграму ўзначальваюць вядучыя прафесіяналы з вядомых сусветных СМІ і агенцтваў, у тым ліку CNN, The New Yorker, Bloomberg, Reuters, Associated Press і іншых. Шэраг выкладчыкаў таксама з’яўляюцца лаўрэатамі Пулітцэраўскай прэміі.
Хто можа падавацца
1) Студэнты і студэнткі факультэтаў журналістыкі і сродкаў масавай інфармацыі з некаторых краін Еўропы, у тым ліку Польшчы, якія скончылі як мінімум два семестры ўніверсітэта/каледжа і маюць сур’ёзную цікавасць да працы ў сферы журналістыкі.
2) Студэнты і студэнткі іншых спецыяльнасцяў, якія маюць досвед працы ў журналістыцы ці дэманструюць моцную матывацыю стаць журналістамі.
3) Кандыдаты і кандыдаткі павінны добра валодаць англійскай мовай.
Паспяховыя кандыдаты атрымаюць поўную стыпендыю, якая пакрывае выдаткі, звязаныя з праходжаннем курса, уключаючы праезд у Прагу, кошт візы, пражыванне, харчаванне і кошт навучальных матэрыялаў.
Што вы атрымаеце ад курса
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт