Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на летнік, які пройдзе з 9 па 12 лістапада 2023 года ў Грузіі.
Дэдлайн: 9 кастрычніка 2023 года.
Удзельнікі і ўдзельніцы паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў, разумення тэрміну «мова варожасці», стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, або пісьменніцкай ці актывісцкай дзейнасці.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты і журналісткі (штатныя і фрылансеры) розных сродкаў масавай інфармацыі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.
Заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст, спасылку як мінімум на адну сацыяльную сетку, трэба даслаць па электронным адрасе: j4t-belarus@protonmail.com.
Забяспечваюць харчаванне і пражыванне ў двухмесных нумарах, выдаткі на авіяпералёт, трансфер у аэрапорт і назад.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт