Лічбавыя пагрозы. Навучальны курс па кіберрасследаваннях ад GIJN

Курс «Лічбавыя пагрозы» ад GIJN дасць рэпарцёрам досвед, неабходны для правядзення кіберрасследаванняў. Журналісты навучацца даследаваць лічбавае асяроддзе, каб разумець і выкрываць атакі і маніпуляцыі.

Дэдлайн падачы заяўкі: 24 сакавіка 2024 года

Курс бясплатны, завочны і абмежаваны 20 удзельнікамі. Ён будзе праходзіць анлайн кожны панядзелак і чацвер на працягу шасці тыдняў, у 10 раніцы па ўсходнім часе, пачынаючы з 29 красавіка 2024 года.

Кандыдаты павінны прайсці апытанне перад курсам і наведаць усе сесіі праграмы ў поўным аб’ёме. Удзельнікі распрацуюць гісторыю або пітч праекта і прадставяць яго ў канцы курса. Арыентыровачны час складае прыкладна шэсць гадзін у тыдзень.

Кандыдаты павінны добра разумець і чытаць па-ангельску.

Прыярытэт у журналістаў, якія могуць прадэманстраваць перспектыўнасць або вопыт у правядзенні расследаванняў аб дэзынфармацыі, шкоднасных праграмах, шпіёнскіх праграмах або тролінгу.

Тэмы, якія разглядаюцца на трэнінгах:

  • асновы лічбавых расследаванняў;
  • ландшафт пагроз: шкоднаснае і шпіёнскае ПЗ;
  • капанне ў DNS, злучэнне вэб-сайтаў і інфраструктуры;
  • расследаванне дэзінфармацыі і тролінга;
  • сеткавы аналіз.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

https://gijn.org/

14 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяЛічбавыя пагрозы. Навучальны курс па кіберрасследаваннях ад GIJN

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць