Літаратурная рэзідэнцыя ад Fem. Cultural Network для пачынаючых аўтарак (Германія)

Fem. Cultural Network запрашае пачынаючых аўтарак* з Беларусі і Украіны з досведам вымушанай міграцыі на літаратурную рэзідэнцыю ў Германіі. Для ўдзелу ў рэзідэнцыі не патрабуецца наяўнасць апублікаваных тэкстаў.

Літаратурная рэзідэнцыя ад Fem. Cultural Network для пачынаючых аўтарак (Германія)
Photo by Chidy Young on Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 20 кастрычніка

Праграма складаецца з дзвюх частак:

  1. Лабараторыя пісьма: анлайн у лістападзе 2025 года. 5 сустрэч на выходных або ўвечары. Ментаркі лабараторыі — вядомыя аўтаркі з Беларусі і Украіны: Вольга Гапеева, Алена Казлова, Юля Цімафеева, Наталка Сняданка, Ірына Шувалава, Оксана Шчур.
  2. Рэзідэнцыя ў Нямеччыне: афлайн, рэгіён Балтыйскага мора (6 дзён, снежань 2025).

Працоўныя мовы: беларуская і ўкраінская. Удзел бескаштоўны, кампенсацыя выдаткаў на праезд (да 150 еўра) і ганарар за фінальны тэкст (250 еўра). Тэксты будуць перакладзены на нямецкую мову.

Патрабуецца наяўнасць шэнгенскай візы або права знаходжання на тэрыторыі Еўразвязу альбо Германіі.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Падзяліцца:

https://t.me/fembridgingcultures

13 кастрычніка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiЛітаратурная рэзідэнцыя ад Fem. Cultural Network для пачынаючых аўтарак (Германія)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць