Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Міжнародная літаратурная рэзідэнцыя для пісьменнікаў і літаратурных перакладчыкаў з любой краіны.
Дэдлайн падачы заявак: 31 жніўня 2025 года
Даты рэзідэнцыі: з 3 лістапада па 2 снежня 2025 года
Прапануюць 30-дзённае пражыванне ў Гранадзе для двух пісьменнікаў у Corrala de Santiago, гасцявой рэзідэнцыі Універсітэта Гранады. Адміністрацыя горада Гранада пакрые выдаткі на праезд, універсітэт Гранады забяспечыць пражыванне з поўным пансіёнам у асобным пакоі ў гатэлі Corrala de Santiago.
Чакаецца, што пісьменнікі падчас рэзідэнцыі засяродзяцца на сваім літаратурным праекце, а таксама будуць актыўна ўдзельнічаць у літаратурных і культурных мерапрыемствах, прапанаваных праграмай. Яны не могуць удзельнічаць у іншых грамадскіх мерапрыемствах са знешнімі ўстановамі ці ў іншых гарадах без папярэдняга ўзгаднення з каардынатарамі праграмы.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт