Літаратурная рэзідэнцыя Старамейскага дома культуры (Варшава)

Літаратурная рэзідэнцыя Старамейскага дома культуры запрашае пісьменнікаў і пісьменніц, драматургаў і драматургінь, перакладчыкаў і перакладчыц з Беларусі і Украіны.

Літаратурная рэзідэнцыя Старамейскага дома культуры (Варшава)
Photo by Valentyn Chernetskyi on Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 11 лістапада 2025 года

Мэта рэзыдэнцыі — уключыць замежных пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у варшаўскі літаратурны свет, пазнаёміць іх з мясцовай мастацкай сцэнай, гісторыяй горада і культурнай панарамай сталіцы. Рэзідэнцыя будзе доўжыцца ад 2 да 8 тыдняў.

Што прапануюць:

  • кватэру ў цэнтры Варшавы з месцам для творчай працы;
  • стыпендыю ў памеры 150 злотых брута за дзень;
  • мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку;
  • ўдзел у дзейнасці Старамейскага дома культуры.

Хто можа ўдельнічаць: 

  • пісьменнікі і пісьменніцы, драматургі і драматургіні, перакладчыкі і перакладчыцы з Беларусі і Украіны;
  • маюць хаця б адну кнігу, томік паэзіі альбо пераклад, выдадзеныя ў друку, або хаця б адзін драматычны тэкст, пастаўлены ў тэатры;
  • ведаюць англійскую ці польскую мовы;
  • працуюць над літаратурным праектам.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

sdk.pl

29 кастрычніка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiЛітаратурная рэзідэнцыя Старамейскага дома культуры (Варшава)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць