Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Local Media for Democracy аказвае падтрымку мясцовым, рэгіянальным і грамадскім медыя, якія змагаюцца за тое, каб служыць грамадскім інтарэсам у месцах, дзе доступ да інфармацыі значна зменшыўся. Падаць заяўку могуць інфармацыйныя выданні (юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя ў адной з краін ЕС) ці групы журналістаў (фізічных асоб), якія легальна пражываюць у краінах ЕС.
Дэдлайн падачы заявак: 25 траўня 2023 года, 12:00 CEST.
Адабраныя медыя таксама атрымаюць тэхнічную і ментарскую падтрымку (пад кіраўніцтвам International Media Support) для паляпшэння свайго арганізацыйнага патэнцыялу, інавацый у журналістыцы і ўстойлівасці бізнесу.
Грант можа быць выдзелены кандыдатам, якія працуюць у рэгіёнах (геаграфічных ці адміністрацыйных), дзе цяжка ці немагчыма атрымаць доступ да надзейных, разнастайных і незалежных мясцовых, рэгіянальных і грамадскіх медыя. Ці медыя ў рэгіёне сканцэнтраваны на эканамічных, палітычных ці іншых інтарэсах.
Для грантавай праграмы Local Media for Democracy запланавана два раўнды падачы заявак на працягу 6 месяцаў у 2023 годзе:
Агульная даступная сума за раўнд, якая будзе размеркавана паміж усімі падтрыманымі праектамі, складзе 600 000 еўра.
Пасля рэгістрацыі на спецыяльнай платформе, вы павінны падаць інфармацыю па свайму праекту:
Праграма падтрымліваецца Еўракамісіяй.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт