Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Дзясяты LMF запланаваны на 16-18 траўня 2024 года. Асноўная тэма: «Мова для паразумення: пошук сэнсаў ў палярызаваным свеце».
Дэдлайн заявак скарочаны да 1 траўня 2024 года
У гэтым годзе канферэнцыя зноў пройдзе ў адным з найбуйнейшых бамбасховішч. Падчас поўнамасштабнай вайны арганізатары адкарэктавалі фармат і сканцэнтраваліся на пытаннях, жыццёва важных для міжнароднай падтрымкі Украіны. Колькасць удзельнікаў_ц абмежаваная.
Мова: англійская, магчымы сінхронны пераклад на ўкраінскую.
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце адказ на працягу 10 рабочых дзён з моманту падачы заяўкі.
Замест продажу білетаў удзельнікаў просяць унесці ахвяраванне, грошы будуць накіраваны на Праграму псіхалагічнай падтрымкі медыйшчыкаў. У запрашэнні вы знойдзеце неабходную інфармацыю аб тым, як зрабіць ахвяраванне.
Увага: арганізатары не пакрываюць расходы на праезд і пражыванне ўдзельнікаў.
Анонс у межах медыяпартнёрства Press Club Belarus і X LMF. З 2013 года LMF з’яўляецца найбуйнейшай медыяканферэнцыяй ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. Падзею праводзіць ГА «Львоўскі медыяфорум». Больш чытайце тут.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт