Львоўскі медыяфорум запрашае медыйшчыкаў далучыцца анлайн да падзеі

Львоўскі медыяфорум запрашае медыйшчыкаў далучыцца 25–27 траўня да анлайн-трансляцыі падзеі. Фокус-тэма гэтага года гучыць як «Пасля вайны ці да вайны. Як цывілізацыя перамагае хаос». На YouTube-канале Прэс-клуба Беларусь вы зможаце паглядзець трасляцыю на ўкраінскай мове.

Львоўскі медыяфорум запрашае медыйшчыкаў далучыцца анлайн да падзеі
Ілюстрацыя: lvivmediaforum.com

У Львоўскім медыяфоруме прымуць удзел замежныя і ўкраінскія медыяспецыялісты, грамадскія інтэлектуалы, даследчыкі, палітыкі, прадстаўнікі грамадскага сектара і міжнародных арганізацый.

Сярод спікераў будуць:

  • Джанін дзі Джавані – пісьменніца, ваенны карэспандэнт, кіраўнік The Reckoning Project, які цяпер фіксуе ваенныя злачынствы ва Украіне;
  • Пётр Памяранцаў – журналіст, спецыяліст па медыя і прапагандзе ў сучаснай Расіі, прафесар Інстытута глабальных адносін Лонданскай школы эканомікі;
  • Наталка Гумянюк – журналістка, сузаснавальніца і выканаўчая дырэктарка Лабараторыі журналістыкі Public Interest, дзякуючы якой матэрыялы ўкраінскіх журналістаў з’яўляюцца на вокладках і першых старонках Time, The Guardian, The Washington Post, Die Zeit, The New York Times.
  • Сяргей Сумленны – палітолаг, эксперт па Усходняй Еўропе, дырэктар European Resilience Initiative Center у Берліне.

Падрабязная праграма

Інфармацыйны партнёр Львоўскага медыяфорума – Прэс-клуб Беларусь.

Падзяліцца:

Крыніца: lvivmediaforum.com

22 мая 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiЛьвоўскі медыяфорум запрашае медыйшчыкаў далучыцца анлайн да падзеі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць