Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Магчымасць узяць удзел у XIII Кангрэсе інфармацыйных сайтаў і навінавых парталаў, які адбудзецца ў Кіеве 28 кастрычніка.
Кангрэс будзе складацца з 4 секцый:
— Трэнды медыйнага рынку Украіны і свету;
— Кантэнт: як ствараць якасны кантэнт для анлайн-медыя;
— Манетызацыя: удалыя і не вельмі бізнэс-мадэлі ў медыях, практычны досвед, трэнды;
— Маркетынг: прасоўванне інфармацыйнага медыя ў анлайне: практыка, новыя магчымасці.
Плануецца, што сёлета Кангрэс збярэ каля 150 удзельнікаў і топ-менеджараў інфармацыйных і навінавых медыяў, у тым ліку спікераў і калег-крактыкаў з Польшчы, Славакіі, Швецыі. Ва ўдзельнікаў будзе магчымасць не толькі атрымаць свежыя ідэі і пачуць меркаванні калег, але і пакамунікаваць з імі ў нефармальнай абстаноўцы.
Кангрэс будзе асабліва цікавы супрацоўнікам рэгіянальных СМІ. Праграму леташняй сустрэчы можна паглядзець тут.
Тром выбраным удзельнікам Прэс-клуб дапаможа атрымаць фінансаванне для ўдзелу ў Кангрэсе. Для гэтага неабходна запоўніць заяўку не пазней за 18 жніўня. Перавага будзе аддавацца рэдактарам рэгіянальных СМІ, а таксама тым удзельнікам, якія
а) разумеюць, як атрыманыя веды могуць стасавацца з медыя-стратэгіяй іх выдання і як яны могуць быць выкарыстаныя ў паўсядзённай працы іх рэдакцыі;
б) плануюць апублікаваць артыкул пра гэтую падзею (напрыклад, для сайта Прэс-клуба ці для іншага выдання).
Глядзіце таксама матэрыял па выніках мінулага Кангрэса, падрыхтаваны Настассяй Роўдай для сайта Прэс-клуба:
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт