Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Дэдлайн заявак: 7 лістапада 2024 года
Праграма адбудзецца ў Вільнюсе з 20 па 23 лістапада і з 10 па 13 снежня 2024 года.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Умовы ўдзелу:
• Для ўдзельнікаў з Беларусі і Польшчы: пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне.
• Для ўдзельнікаў з Вільні і іншых гарадоў Літвы: пакрыццё выдаткаў не прадугледжана.
Праграма:
• Першы семінар (20-23 лістапада)
Тэма: Тэорыя і інструменты развіцця суполак, праектаванне і планаванне дзейнасці.
Удзельні_цы атрымаюць магчымасць распрацаваць і прадставіць планы дзеянняў на наступныя месяцы для сваіх існуючых або новых суполак.
• Практычны этап (3 тыдні)
Удзельні_цы будуць арганізоўваць мерапрыемствы, збіраць водгукі і карэктаваць развіццё суполак у адпаведнасці з атрыманымі ведамі.
• Другі семінар (10-13 снежня)
Тэма: Аналіз вынікаў дзейнасці, развіццё навыкаў кіравання канфліктамі і групавой матывацыяй.
Удзельні_цы вывучаць тэорыю і практыку групавой дынамікі, устойлівасці і росту суполак, а таксама атрымаюць глыбокі агляд стварэння і кіравання асацыяцыямі, саюзамі, альянсамі і сеткамі.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт