Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Для журналістаў ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў. Пачатак у верасні. Праграма доўжыцца 8 тыдняў.
Дэдлайн заявак: 30 красавіка 2024 года
Пачынаецца ў канцы верасня з уступнай канферэнцыі, якая доўжыцца некалькі дзён. Адразу за гэтым ідзе васьмітыднёвае знаходжанне ва ўсходнееўрапейскіх або нямецкіх СМІ.
IJP выбірае адпаведныя медыя разам са стыпендыятамі і з улікам іх інтарэсаў і кваліфікацыі. Падчас стажыроўкі стыпендыяты інтэгруюцца ў працоўны працэс прымаючых СМІ, а таксама працуюць над уласнымі журналісцкімі праектамі і робяць рэпартажы для сваіх рэдакцый.
Стыпендыя складаецца з аднаразовай выплаты ў памеры 3800 еўра. Гэтая сума прызначана для пакрыцця выдаткаў на праезд, харчаванне і пражыванне падчас знаходжання за мяжой, візавых збораў і медыцынскай страхоўкі. Ганарар за журналісцкую працу на сайце не прадугледжваецца. Адтэрміноўка знаходжання гасця не магчымая.
Для каго:
Падрабязную інфармацыю аб неабходных дакументах для заяўкі можна знайсці тут
Праграма IJP для Усходняй Еўропы названа ў гонар Марыён Грэфін Дёнхоф (02.12.1909 – 11.03.2002), шматгадовага рэдактара штотыднёвіка DIE ZEIT.
Перакладзена на беларускую Прэс-клубам
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт