Медыя-праграма ў Бруселі — Youth4Regions

Медыя-праграма ў Бруселі — Youth4Regions

Генеральны дырэктарат Еўрапейскай камісіі па пытаннях рэгіянальнай і горадабудаўнічай палітыкі мае намер заахвоціць студэнтаў і студэнтак, якія вывучаюць журналістыку, працаваць на канкрэтныя праекты. У гэтым годзе, Еўрапейская камісія ўпершыню арганізуе конкурс паміж медыя студэнтамі з усёй Еўропы. Пераможцы атрымаюць магчымасць пабываць у Бруселі і стаць часткай праграмы «Еўрапейскі тыдзень рэгіёнаў і гарадоў» 9 — 12 кастрычніка 2017 (Брусель). Арганізатары аплачвае пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Дэдлайн — 31 жніўня.

Мэты праграмы: заахвочванне маладых журналісцкіх праектаў з мэтай прасоўвання інфармацыі аб Еўрапейскім Саюзе. Стварыць месца для дэбатаў і магчымасці падзяліцца каштоўнасцямі і метадамі работы, наладзіць сувязь паміж еўрапейскімі ўстановамі і моладдзю.

Канкурсантам неабходна будзе напісаць невялікі артыкул, у якім апісаць праект, які фінансуецца Еўрапейскім фондам развіцця. Праект павінен быць накіраваны на падтрымку інклюзіўнага і ўстойлівага развіцця, стварэння канкрэтных рабочых месцаў, паляпшэння якасці жыцця і ўстойлівага развіцця. Пераможцы будуць абвешчаныя 11 верасня.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны быць старэйшыя за 18 гадоў;
  • павінны будуць прадставіць копію свайго студэнцкага білета з мэтай пацвердзіць навучанне на журналісцкай факультэце;
  • неабходна прадставіць кароткія артыкулы (400 — 1000 слоў, па-ангельску);
  • заяўка павінна быць запоўненая на англійскай;
  • камандныя заяўкі не прымаюцца, заяўкі падаюцца толькі індывідуальна.
  • Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку.
Падзяліцца:

23 жніўня 2017 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўМедыя-праграма ў Бруселі — Youth4Regions

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць