Медыятон для сваральнікаў кантэнту на тэму гендэрнай роўнасці і правоў ЛГБТКІ+ (Вільнюс)

Падаваць заяўкі могуць аўтары пачаткоўцы, якія займаюцца стварэннем кантэнту на тэму гендарнай роўнасці і правоў ЛГБТКІ+. Вынікам медыятона будзе стварэнне медыяпрадуктаў.

Медыятон для сваральнікаў кантэнту на тэму гендэрнай роўнасці і правоў ЛГБТКІ+ (Вільнюс)
Photo by Marek Studzinski/Unsplash

Дэдлайн падачы заяўкі: 15 кастрычніка 2024 года

На працягу 3-х дзён разам з калегамі і дапамогай спецыялістаў і спецыялістак медыяпрадакшна ўдзельнікі будуць распрацоўваць медыяпрадукт (відэаінтэрв’ю, відэасюжэт, падкастфотапраект ці іншы). Мэта медыятону — аб’яднаць людзей з рознымі навыкамі і ідэямі для хуткага стварэння крэатыўнага і ўплывовага медыяпрадукту, які асвятляе тэму правоў жанчын, гендарнай роўнасці і правоў.

Для каго мерапрыемства:

  • калі ёсць ідэя медыяпраекта, але вы не ведаеце як гэта ўсё працуе і з чаго пачаць;
  • калі хочаце паўдзельнічаць у стварэнні медыяпрадукта і папрацаваць у групах;
  • калі хочаце пашырыць сваю сетку кантактаў, натхніцца і палепшыць навыкі відэапрадакшна.

Прыярытэт будзе аддадзены тым удзельнікам, якія маюць невялікі досвед у стварэнні медыякантэнта.

Медыятон пройдзе з 13 па 15 лістапада ў Вільнюсе (Літва). Арганізатары аплачваюць праезд, харчаванне і пражыванне для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прыязджаюць у Вільнюс.

Праграма ўключае ў сабе варкшопынэтворкінг, ментарскія сесіі, групавую працу, працу ў студыі, працу са здымачнымі групамі і стварэнне медыяпрадукту.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Падзяліцца:

ijnet.org

9 кастрычніка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяМедыятон для сваральнікаў кантэнту на тэму гендэрнай роўнасці і правоў ЛГБТКІ+ (Вільнюс)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць