Ментарская праграма для фатографаў DO ART TOGETHER

DO ART TOGETHER — гэта дзевяцімесячная ментарская праграма для фатографаў. Удзельнікі будуць працаваць у малых групах і індывідуальна з ментарамі: прафесійнымі фатографамі, візуальнымі мастакамі і выкладчыкамі. Праграма ўключае тэарэтычныя лекцыі, практычныя варштаты і кансультацыі па асабістых праектах.

Ментарская праграма для фатографаў DO ART TOGETHER
Photo by Gidon Wessner on Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 26 сакавіка 2025 года

Дзе: афлайн у Варшаве

Для каго:

  • для людзей, якія цікавяцца фатаграфіяй:
  • для людзей старэйшых за 18 гадоў;
  • для мастакоў з досведам міграцыі;
  • для студэнтаў і выпускнікоў мастацкіх спецыяльнасцяў;
  • для людзей, якія самастойна развіваюць сваю творчасць і шукаюць прафесійную падтрымку;
  • для тых, хто хоча ствараць, вучыцца і будаваць сувязі ў мастацкай супольнасці.

Тэмы праграмы: 

  • Стварэнне наратыву ў фатаграфіі.
  • Праца над індывідуальным праектам – ад канцэпцыі да рэалізацыі.
  • Варштаты па візуальным сторытэлінгу, рэдагаванні фота і фотакнігах.
  • Сучасныя тэхналогіі ў фатаграфіі – 3D-дызайн выстаў.
  • Этыка ў фатаграфіі і праца з героямі праектаў.
  • Прасоўванне сваёй творчасці – як працаваць на рынку і шукаць фінансаванне.

Удзельнікі рэалізуюць уласныя фотапраекты, якія будуць прадстаўлены на фінальнай двухдзённай падзеі ў Duży Pokój, а таксама на мерапрыемствах для людзей з парушэннямі зроку і слыху.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Падзяліцца:

picture-doc.org

24 сакавіка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяМентарская праграма для фатографаў DO ART TOGETHER

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць