Міжнародная медыяканферэнцыя ў Варшаве. Заяўкі на ўдзел, на пітчынг праекта і паездку ва Украіну

Калі: 14-16 лістапада 2022 года
Месца: Варшава
Мовы: ангельская, украінская
Дэдлайн прыёма заявак: 16 кастрычніка 2022 года

Міжнародная медыяканферэнцыя ў Варшаве. Заяўкі на ўдзел, на пітчынг праекта і паездку ва Украіну

Медыямэйкеры з усёй Еўропы збяруцца 14-16 лістапада ў Варшаве на медыяканферэнцыю-2022 «Па-за межамі першых старонак. Салідарнасць і справаздача падчас вайны». Дэдлайн прыёма: 16 кастрычніка 2022 года.

Сёлета асаблівая ўвага надаецца вайне ва Украіне. Калегі атрымаюць магчымасць пачуць украінскія галасы.

Падчас пленарных пасяджэнняў будзе забяспечаны сінхронны пераклад на англійскую і ўкраінскую мовы. Семінары будуць праводзіцца або цалкам на англійскай, або цалкам на ўкраінскай мовах. Тым не менш, пры неабходнасці арганізатары пастараюцца забяспечыць пераклад на англійскую/ўкраінскую/беларускую мовы.

Рэгістрацыя на падзею

Дэдлайн прыёма заявак: 16 кастрычніка 2022 года.

Магчымасці для ўдзельнікаў

Усе ўдзельнікі канферэнцыі маюць магчымасць прыняць удзел у пітчынгу і атрымаць фінансавую падтрымку для публікацый па тэме «Еўрапейская трансфармацыя падчас вайны». Арганізатары падтрымаюць каля 40 праектаў/гісторый, прыкладна па 500 еўра на аўтара.

Для гэтага неабходна даслаць сваю тэму/ідэю ўжо зараз. Тэмы/ідэі, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, будуць абмяркоўвацца ў рамках пітчынгу ў апошні дзень канферэнцыі. Дадатковая інфармацыя, у тым ліку план выдаткаў, будзе запытана ў аўтараў толькі ў выпадку, калі яны дойдуць да фінальнага раунда. Арганізатары рэкамендуюць ствараць сумесныя праекты, але таксама вітаюцца асобныя гісторыі.

Падрабязная праграма 

Навучальная паездка ва Украіну

Напярэдадні канферэнцыі арганізатары запрашаюць 10 еўрапейскіх рэдактараў у паездку ва Украіну. У суправаджэнні ўкраінскіх калегаў на працягу трох дзён група наведае населеныя пункты Кіеўскай вобласці, якія былі занятыя расейскімі ваеннымі ў сакавіку 2022 года. У праграме сустрэчы з мясцовымі журналістамі, якія працавалі на месцы пасля вызвалення рэгіёну. Выдаткі на праезд будуць пакрытыя.

Крыніца

Фота на вокладцы: n-ost.org

Падзяліцца:

10 кастрычніка 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiМіжнародная медыяканферэнцыя ў Варшаве. Заяўкі на ўдзел, на пітчынг праекта і паездку ва Украіну

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць