Міжнародны фестываль жаночага кіно KIN

Мэта фестывалю – папулярызацыя жаночага кіно і ўстанаўленне сувязей паміж жанчынамі-кінематаграфісткамі з розных куткоў свету. На конкурс можна падаць кароткаметражныя, дакументальныя, мастацкія і анімацыйныя фільмы.

Міжнародны фестываль жаночага кіно KIN
Ілюстрацыя: Unsplash

Дэдлайн: 10 ліпеня 2024 года

Чакаюць працы, у якіх абмяркоўваюцца праблемы гендарнай роўнасці, гвалту, дыскрымінацыі і іншыя пытанні, звязаныя з правамі жанчын. Дарэчы, «kin» па-армянскі «жанчына».

Намінацыі:

  • лепшы дакументальны фільм;
  • лепшы мастацкі фільм;
  • лепшая анімацыя;
  • спецыяльнае ўзгадванне.

На конкурс прымаюцца фільмы даўжынёй менш за 30 хвілін, праца над якімі была скончана за апошнія тры гады.

Фільмы павінны суправаджацца англійскімі субтытрамі. Удзел у фестывалі платны.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую Прэс-клубам

Падзяліцца:

filmfreeway.com

10 студзеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыМіжнародны фестываль жаночага кіно KIN

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць