Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Міжнародны інстытут прэсы (IPI) запускае New Media Incubator і запрашае медыяпрадпрымальнікаў, якія распрацоўваюць крэатыўныя, новыя бізнес-мадэлі і прадукты, здольныя фарміраваць медыя-рынак сёння і заўтра, прыняць удзел у праграме падтрымкі. Абраным удзельнікам прадастаўляецца фінансавая падтрымка, інструктаж, доступ да кам’юніці і навучанне. Для падачы заяўкі важна мець моцную каманду мінімум з двух чалавек.
Дэдлайн падачы заявак: 14 чэрвеня 2023 года.
New Media Incubator – гэта шасцімесячная праграма для новых медыя-прадпрыемстваў у Еўропе і выдаўцоў на ранніх стадыях развіцця. Праграма падтрымлівае ўдзельнікаў з мінімальным жыццяздольным прадуктам, які гатовы да запуску ў бліжэйшыя шэсць месяцаў і да трох гадоў.
Кандыдаты павінны знаходзіцца ў адной з наступных краін: Албанія, Аўстрыя, Балгарыя, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Рэспубліка Кіпр, Косава, Латвія, Літва, Люксембург, Малдова, Мальта, Нідэрланды, Партугалія, Паўночная Македонія, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швецыя і Эстонія.
Заяўкі прымаюцца ад каманд, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:
New Media Incubator можа пакрываць любы працэнт выдаткаў на праект, да 100% ад агульнай сумы. Суфінансаванне заахвочваецца, але не зʼяўляецца абавязковым. У сваёй заяўцы каманды павінны пазначыць любыя існуючыя крыніцы фінансавання.
Заяўнікі могуць зрабіць запыт на грант памерам ад 5000 да 15 000 еўра.
Выплата грашовых сродкаў будзе ажыццяўляцца двума траншамі: 60% сумы гранта пры падпісанні дагавора аб гранце і 40% пасля завяршэння праекта.
Ёсць пытанні? Звяжыцеся з арганізатарамі тут: innovation@ipi.media
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт