Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Школа працуе як нефармальны адукацыйны праект. На практычных занятках, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць, пісаць, а таксама слухаць сябе ды іншых. Штогод у Школу падаюць заяўкі і выпускнікі журфака, і дзейныя журналісты.
Дэдлайн заявак: 28 кастрычніка 2023 года
Падвядзенне вынікаў: 1 лістапада 2023 года. Залічаныя на курс атрымаюць лісты з падцверджаннем залічэння на e-mail.
Калі і ў якім фармаце:
З лістапада 2023 года па травень 2024 года, заняткі па суботах. Навучанне бясплатнае, дыстанцыйнае, анлайн. Пажаданы ўзрост удзельнікаў і ўдзельніц — да 35 гадоў.
Выкладчыкі:
Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская, Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы.
Яны дадуць асновы тэорыі прозы, паэзіі і паэтычнага перакладу; методыка выкладання ставіць акцэнт на камунікацыі і ўзаемным абмеркаванні вашых тэкстаў з калегамі. Акрамя асноўнага курсу, навучэнцаў чакаюць майстар-класы і спецкурсы ад беларускіх літаратараў.
Заяўка павіннa ўключаць:
1) уласны мастацкі твор любога жанру (паэзія, проза, эсэ), альбо фрагмент твора, на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 старонак;
2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце паступіць у Школу маладога пісьменніка;
3) спіс з 5-10 кніг, якія на вас паўплывалі.
Заяўку дасылайце адным файлам у фармаце .doc (.docx) на bellit.info@gmail.com. Тэма ліста: Школа 2023-2024.
На першай старонцы файла пазначце сваё імя і прозвішча, дату нараджэння, e-mail і найлепшы спосаб сувязі.
Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― «вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя», напрыклад: Kupala_Janka.doc
Прыём паводле конкурсу, колькасць месцаў абмежаваная, адбор прэтэндэнтаў паводле матывацыйных лістоў і ўзору твораў. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт