Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Каманда «Нашай Нівы» – матываваная, дружная і высокапрафесійная. Праца тут дае адчуванне мэты і маральнае задавальненне.
«Наша Ніва» гатова ўзяць у каманду проста сёння відэажурналістаў / аўтараў сцэнароў для відэа і пішучых журналістаў, якія арыентуюцца ў тых ці іншых тэмах і здольныя збіраць інфармацыю.
Ад кандыдата чакаюць уменне шукаць і правяраць інфармацыю, самастойна прыдумляць ідэі відэасюжэтаў, працаваць з разнастайнымі тэмамі. Досвед працы з відэа пажаданы, але калі маеце моцныя іншыя плюсы і яснае бачанне, што рабіць у відэа, хоць раней у ім і не працавалі, вашу кандыдатуру таксама будуць разглядаць. Праца ў рэдакцыі. Аддаленая праца немагчымая.
Ад кандыдата чакаюць уменне шукаць і правяраць інфармацыю, кампетэнтнасць у той ці іншай сферы, уменне добра пісаць. Магчыма аддаленая праца.
Калі вы высакакласны прафесіянал у медыйнай сферы, каманда гатова шукаць задачы пад вас, акрамя пералічаных вышэй.
Інфармацыю пра сябе (кароткую біяграфію; усё, што гаворыць на вашу карысць; прыклады таго, што вы рабілі; спасылкі на вашы сацсеткі, калі яны ў вас ёсць) дасылайце на nivanasha@proton.me.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт