«Наша Ніва» шукае мантажора-рэдактара тыктокаў

«Наша Ніва» шукае чалавека з крэатыўным мысленнем. Быць у кадры неабавязкова, але трэба ўмець добра шукаць і падаваць, ілюстраваць інфармацыю.

«Наша Ніва» шукае мантажора-рэдактара тыктокаў
Скрыншот з сацсетак «Нашай Нівы»

Дэдлайн: не пазначаны

Загрузка поўная, спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ нельга.

Каго шукаюць:

  • чалавека з досведам працы ў паспяховых тыкток-каналах;
  • умее працаваць з шортсамі, рылзамі;
  • разумее алгарытмы тыктока, інстаграма, ютуба;
  • умее працаваць хутка і мае вялізную працаздольнасць;
  • мае журналісцкае, медыйнае, крэатыўнае мысленне, а не проста тэхнічныя ўменні.

У мэтах бяспекі раззглядаюць толькі заяўкі ад тых, хто жыве па-за межамі Беларусі. Праца анлайн, па афіцыйнай дамове, заробак на картку.

Інфармацыю пра сябе, спасылкі на свае сацыяльныя сеткі і усё, што можа сведчыць на вашу карысць для праекта дасылайце на nivanasha@proton.me.

Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

Падзяліцца:

«Наша Ніва»

4 лютага 2026 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансіі«Наша Ніва» шукае мантажора-рэдактара тыктокаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць