Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

«Наша Ніва» шукае журналістаў-рэпарцёраў і журналіста-перакладчыка

Выданне «Наша Ніва» запрашае на працу журналістаў-рэпарцёраў і журналіста-перакладчыка. Ад кандыдатаў чакаюць гатоўнасць працаваць без лімітаў часу.

Патрабаванні для рэпарцёраў: 

  • уменне шукаць інфармацыю і правяраць яе;
  • камунікабельнасць;
  • кампетэнтнасць у той ці іншай сферы;
  • жывасць мыслення;
  • гатоўнасць працаваць без лімітаў часу.

Патрабаванні для перакладчыка: 

  • дасканалая беларуская мова;
  • веданне замежнай мовы;
  • уменне бачыць цікавыя тэмы і хутка перакладаць, адаптуючы матэрыялы для беларускага чытача;
  • любоў да перакладання і да навін.

 

Магчымы варыянт працы аддалена.

Максімальна падрабязнае рэзюмэ можна даслаць на мэйл nashaniva.com@gmail.com. У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае старонкі ў сацсетках.

Крыніца

Фота на вокладцы: Наша Ніва / facebook.com


Яшчэ прапановы працы:

CityDog.io адкрывае новую вакансію

Tribuna.com открывает вакансию SMM-редактора

Партнёры прэс-клуба