Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Global Investigative Journalism Network і навучальны цэнтр iMEdD, Ideas Zone аб’ядноўваюцца, каб прапанаваць праграму, спецыяльна распрацаваную для рэпарцёраў і журналістаў з невялікім досведам працы ў расследавальніцкай журналістыцы. Праграма пройдзе 3 верасня па 15 лістапада 2024 года.
Дэдлайн падачы заяўкі: 19 траўня 2024 года
Курс бясплатны і абмежаваны 12 удзельнікамі. Праграма падзелена на дзве часткі.
Першая — дзесяць практычных заняткаў анлайн. Пачынаючы з 3 верасня 2024 года, анлайн-заняткі будуць праходзіць кожны аўторак на працягу васьмі тыдняў запар у 9 раніцы па ўсходнім часе і доўжыцца тры гадзіны.
Другая частка будзе праходзіць афлайн ў Грэцыі пад кіраўніцтвам вядучых сусветных трэнераў па расследавальніцкай журналістыцы.
У выпадку прадастаўлення месца ў групе, абітурыенты абавязаны прысутнічаць на ўсіх сесіях праграмы ў поўным аб’ёме. Трэнеры будуць прадастаўляць штотыднёвае дамашняе заданне, і чакаецца, што ўсе ўдзельнікі выканаюць дамашняе заданне да наступнага занятку. Арыентыровачны час складае прыкладна шэсць гадзін у тыдзень.
Прыярытэт будзе аддавацца журналістам, якія могуць прадэманстраваць пяцігадовы досвед працы ў журналістыцы. Стыпендыяты, якія не маюць прафесійнага досведу працы ў журналістыцы, не маюць права на ўдзел.
Кандыдаты павінны добра разумець і чытаць па-ангельску.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт