Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Сёння недастаткова быць проста пішучым альбо фотажурналістам — такімі здольнасцямі работадаўцаў не здзівіць.
Задача курса “Стварэнне відэасюжэту ад А да Я” — дапамагчы журналістам стаць універсальнымі: прафесійна здымаць, мантаваць відэа, самастойна шукаць тэмы сюжэтаў, працаваць у кадры і за кадрам.
Асаблівая ўвага будзе скіраваная на стварэнне паспяховага сацыяльнага відэа і спосабах прасоўвання ролікаў ў сацсетках, а таксама — на працу ў “палявых умовах”.
ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:
—якія формы відэа сёння ў трэндзе;
— тэорыю драматургіі відэасюжэту;
— якія асноўныя прыёмы робяць відэасюжэт прывабным для гледача;
—усе складнікі паспяховага сацыяльнага відэа;
— пералік тыповых памылак, якія нельга дапускаць падчас планавання, здымак, мантажу сюжэту;
—як трымацца ў кадры, весці анлайн рэпартаж, рабіць апытанку ды інтэрв’ю;
— адказ на пытанне: што патрэбна сучаснаму гледачу і як суаднесці гэта з патрабаваннямі СМІ і спонсараў (для камерцыйных сюжэтаў).
ВЫПУСКНІКІ КУРСА ЗМОГУЦЬ:
— самастойна весці відэаздымкі, перадаваць адзнятыя матэрыялы, мантаваць;
— якасна запісваць гук у любых умовах;
—рабіць актуальнае і змястоўване сацыяльнае відэа, а таксама прасоўваць ролікі ў сацсетках;
— працаваць у камандзе.
Да ўдзелу запрашаюцца: Журналісты, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты, якія ўжо маюць прафесійны досвед працы ў журналістыцы, але зацікаўленыя ў тым, каб шляхам перакваліфікацыі падвысіць свой “сабекошт” на рынку працы.
Трэнеры: Алесь Баразенка, Алесь Залеўскі, Юлія Коцкая, Наста Шамрэй
Апісанне курса:
Курс “Стварэнне відэасюжэту ад А да Я” распачнецца 14. 01 2017 у Мінску і закончыцца 25-26.02.2017 заключнай сесіяй у Вільні для лепшых удзельнікаў пад кіраўніцтвам замежнага трэнера.
Курс складаецца з васьмі заняткаў, якія будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах.
Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе “Стварэнне відэасюжэту ад А да Я” прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Video»).
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт