New Democracy Fund прымае заяўкі на грантавыя падтрымкі
New Democracy Fund прапануе падтрымку новым і даўно існуючым арганізацыям грамадзянскай супольнасці, якія спрыяюць умацаванню дэмакратычнага развіцця ў краінах Усходняга суседства. Вы можаце падаць заяўку на фінансаванне з дапамогай двух розных механізмаў: гнуткага рэагавання і новага супрацоўніцтва.
Фота: Embassy of Ukraine in the Kingdom of Denmark
Механізм гнуткага рэагавання — як гібкі і хуткі спосаб падтрымкі ў вельмі непрадказальнай і турбулентнай абстаноўцы.
Для каго: шырокі спектр удзельнікаў грамадзянскай супольнасці краін Усходняга Партнёрства, у тым ліку (але не абмяжоўваючыся імі):
- праваабаронцы;
- мастакі і/або культурныя няўрадавыя арганізацыі;
- журналісты і дакументалісты;
- прафсаюзы ці іншыя няўрадавыя працоўныя арганізацыі;
- асацыяцыі, сеткі або любыя іншыя арганізацыі, якія прадстаўляюць пэўны голас/групу ў грамадстве;
- суб’екты грамадзянскай супольнасці ва ўсходніх суседніх краінах, якія зараз знаходзяцца ў выгнанні і маюць ранейшыя або існуючыя партнёрскія адносіны з дацкай арганізацыяй.
…якія знаходзяцца пад ціскам з-за:
- надзвычайнай сітуацыі;
- вайны і/ці канфлікту;
- кардынальнай змены палітычнага або заканадаўчага кантэксту (станоўчая ці негатыўная);
- хуткага закрыцця прасторы і/або асноўныя правы_чалавека пад пагрозай;
- пагаршэння заканадаўчай базы і прававой абароны;
- раптоўнай палітычнай напружанасці або палярызацыі;
- знешняй і/ці ўнутранай пагрозы існаванню або бесперашкоднай дзейнасці.
Важна! Трэба мець у якасці партнёра дацкую арганізацыю. Такім партнёрам могуць стаць арганізацыі-сябры кансорцыума Фонду новай дэмакратыі.
Будуць падтрымлівацца праекты, скіраваныя на:
- супрацьдзеянне абмежаванням і парушэнням правоў чалавека, каб пераадолець рызыкі і надзвычайныя сітуацыі і вярнуць грамадзянскую прастору;
- выкарыстанне новых вокнаў магчымасцяў і новых палітычных адкрыццяў;
- аказанне экстранай дапамогі асобам любога полу і групам, што знаходзяцца пад пагрозай, калі падтрымка накіроўваецца праз арганізацыю грамадзянскай супольнасці (АГС).
Бюджэт: да 400 000 DKK (~53 700 EUR). Дапускаецца суфінансаванне.
Тэрмін: максімальна 1 год.
Дэдлайн: заяўкі разглядаюцца на пастаяннай аснове. Апрацоўка заявак займае 4-6 тыдняў.
Падаць заяўку
Новы механізм супрацоўніцтва
Мэта праграмы — наладжванне партнёрстваў паміж АГС Даніі і краін УП у спрыянні дэмакратычнаму дыялогу, прыцягненні адказных да адказнасці, абароне правоў чалавека.
Для каго:
- дэмакратычныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці;
- грамадскія рухі;
- сродкі масавай інфармацыі;
- акадэмічныя колы;
- прафсаюзы;
- грамадскія групы і арганізацыі, уключаючы культурныя, адукацыйныя.
Важна! Дацкі партнёр, з’яўляючыся вядучым заяўнікам, павінен падаць сумесную заяўку са сваім партнёрам з Усходняй краіны-суседкі.
Будуць падтрымлівацца праекты, скіраваныя на:
- устойлівае і доўгатэрміновае супрацоўніцтва (бюджэт праектаў — да ~120 000 EUR);
- кароткатэрміновыя дзеянні па ўсталяванні і развіцці партнёрстваў (бюджэт — ад ~ 6700 да 20 000 EUR).
Дэдлайн: 14 траўня.
Падаць заяўку
30 сакавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыNew Democracy Fund прымае заяўкі на грантавыя падтрымкі