NOOR запрашае фатографаў на бясплатны воркшоп у Германіі

NOOR Foundation і Wacken Foundation запрашаюць фатографаў з усяго свету і з любым досведам у фатаграфіі прыняць удзел у Wacken Rock ‘n Roll Photography Workshop – бясплатнай адукацыйнай ініцыятыве. Галоўная ўмова – валоданне англійскай мовай. Воркшоп правядзе аўтар фотаагенцтва NOOR Пеп Бонет (Pep Bonet) на фестывальнай пляцоўцы Wacken Open Air у Шлезвіг-Гальштэйне, Германія.

NOOR запрашае фатографаў на бясплатны воркшоп у Германіі
Ілюстрацыя: noorimages.com

Дэдлайн падачы заявак: 25 чэрвеня 2023 года, 23:59 CET.

Аўтар NOOR Пеп Бонет падтрымае шэсць адабраных англамоўных фатографаў і будзе спрыяць развіццю іх візуальнага майстэрства ў фотаздымках падзей і фестываляў.

Воркшоп пройдзе падчас фестывалю Wacken Open Air 2023 з 2 па 5 жніўня 2023 года ў Шлезвіг-Гальштэйне, Германія.

Падчас воркшопу:

  • вы будзеце працаваць у групе;
  • атрымаеце ўнікальную магчымасць ствараць разнастайныя выявы ў новым стылі;
  • здымаць, адбіраць і рабіць пост-прадакшн фатаграфій;
  • вашыя фотаздымкі будуць распаўсюджвацца па афіцыйных каналах сувязі Wacken.

Падаць заяўку

Крытэрыі адбору:

  • партфоліо заяўнікаў будуць разглядацца на аснове іх арыгінальнасці, фокусе сторытэлінга на чалавека, у тым ліку на разнастайных групах людзей і калектываў: музычных, валанцёрскіх ды іншых, якія ёсць у культуры музычных фестываляў;
  • вітаюцца пачуццё гумару, непасрэднасць, весялосць і запамінальныя моманты;
  • вітаецца інклюзіўнае і этычнае прадстаўленне розных людзей;
  • ацэньваецца здольнасць ствараць візуальныя гісторыі, якія могуць быць прыкладам эфектыўнай камунікацыяй.

Па любых пытаннях звяртайцеся па электроннай пошце да дырэктара праектаў NOOR Марыі Гойрыгользары (Maria Goirigolzarri) па адрасе maria@noorimages.com.

Падзяліцца:

Крыніца: noorimages.com

23 мая 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяNOOR запрашае фатографаў на бясплатны воркшоп у Германіі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць