OCCRP прапануе стыпендыю для даследаванняў у галіне працы з дадзенымі

OCCRP у партнёрстве з Opening Extractives прапануе стыпендыю па даследаваннях і рабоце з дадзенымі. Васьмітыднёвая гібрыдная праграма пачнецца з вочных трэнінгаў, якія пройдуць з 1 па 12 лістапада 2023 года ў штаб-кватэры OCCRP у Амстэрдаме.

OCCRP прапануе стыпендыю для даследаванняў у галіне працы з дадзенымі
Ілюстрацыя: Unsplash

Дэдлайн: 29 верасня 2023 года

Для ўдзелу ў праграме будзе адабрана восем стыпендыятаў, якія з дапамогай настаўніка будуць удасканальваць навыкі правядзення даследаванняў і работы з дадзеными і распрацоўваць ідэю будучай журналісцкай гісторыі.

Кандыдаты павінны прадставіць журналісцкую ідэю, звязаную з працай з адкрытымі дадзенымі ці правядзеннем даследаванняў у гэтай галіне.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, аплату візы і пражыванне, а таксама даюць невялікую стыпендыю на перыяд удзелу ў трэнінгах у Амстэрдаме.

Падаць заяўку

Падзяліцца:

ijnet.org

15 верасня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяOCCRP прапануе стыпендыю для даследаванняў у галіне працы з дадзенымі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць