Пачаўся прыём заявак на семінар для маладых журналістаў у Германіі

Майстэрня маладых еўрапейскіх журналістаў M100 (M100YEJ) запрашае маладых журналістаў з Еўропы і краін Усходняга партнёрства, далучыцца да семінара «Справаздача пра змяненне клімату і яго значэнне для дэмакратыі», які пройдзе ў Патсдаме, Германія, з 10 па 14 верасня 2023 года.

Пачаўся прыём заявак на семінар для маладых журналістаў у Германіі
Ілюстрацыя: m100potsdam.org

Дэдлайн падачы заявак: 30 чэрвеня 2023 года, да 24:00 СЕТ.

Змена клімату з’яўляецца адной з самых вялікіх пагроз ХХ стагоддзя, якая закранае ўсе аспекты жыцця: грамадства, эканоміку, лагістыку, працу, сельскую гаспадарку, здароўе, харчаванне, мабільнасць. Гэта распальвае страх, няўпэўненасць, сацыяльны падзел, несвабоду, міграцыю, беднасць – і, такім чынам, здароўе і ўстойлівасць дэмакратыі ва ўсім свеце.

У гэтым кантэксце асабліва важная якасная, заснаваная на фактах, абʼектыўная журналістыка. Тое, як медыя паведамляюць аб змяненні клімату, яго наступствах і варыянтаў грамадскіх дзеянняў, мае вырашальнае значэнне для барацьбы з гэтай пагрозай.

Крызісная журналістыка традыцыйна арыентавана на асвятленне падзей, а не працэсаў. Аднак змяненне клімату – гэта працэс, для якога рэдакцыям часта цяжка знайсці правільныя вобразы.

Падчас семінара ўдзельнікі:

  • ацэняць якасць кліматычных рэпартажаў у розных еўрапейскіх краінах;
  • паглядзяць на іх з розных пунктаў гледжання;
  • выпрацуюць крытэрыі паспяховай кліматычнай журналістыкі, улічваючы ўмовы ў розных еўрапейскіх краінах, дзе яны жывуць.

Як падаць заяўку

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца маладыя журналісты ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў з Еўропы, у тым ліку краін Усходняга партнёрства.

У заяўку патрэбна ўключыць тэкст на англійскай мове з адказамі на наступныя пытанні:

  • Якая важнасць асвятлення змены клімату ў вашай рэдакцыі / працоўным асяроддзі?
  • Як вы ацэньваеце (сцісла) важнасць справаздачнасці аб змяненні клімату ў вашай краіне?
  • Як вы ацэньваеце ўплыў змены клімату на журналістыку? Ці павінна журналістыка мяняцца з-за змены клімату? Абгрунтуйце сваё рашэнне.

Калі ласка, дашліце сваю заяўку (максімум 3000 сімвалаў з прабеламі), рэзюмэ (з датай нараджэння) і кароткі матывацыйны ліст з тлумачэннем, чаму вы хочаце падаць заяўку на гэты семінар, у адным файле PDF (максімальна 2 МБ) на адрас: application@m100potsdam.org.

Аб рашэнні арганізатараў вам паведамяць не пазней за 10 ліпеня.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне ўдзельнікаў, а таксама дапамогуць з атрыманнем візы па спрошчанай працэдуры.

Майстэрня маладых еўрапейскіх журналістаў M100 (M100YEJ) зʼяўляецца ініцыятывай горада Патсдама і Potsdam Media International e.V. Сёлетні семінар праводзіцца пры падтрымцы Фонду Фрыдрыха Наўмана за свабоду і Бюро прэсы і інфармацыі Федэральнага ўрада.

Падзяліцца:

Крыніца: m100potsdam.org

13 чэрвеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiПачаўся прыём заявак на семінар для маладых журналістаў у Германіі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць