Пачаўся прыём заявак у бясплатную школу відэаблогераў

Кіраўнік «Трыбуны» Максім Беразінскі запускае бясплатную «Школы відэаблогера», дзе студэнты атрымаюць веды ад зорак беларускага YouTube. Працэс навучання выбудаваны такім чынам, каб гэта было бяспечна. Курс разлічаны на два месяцы і пройдзе ў кастрычніку-снежні 2022 года.

Пачаўся прыём заявак у бясплатную школу відэаблогераў

Выкладаць у «Школе» будуць зорныя ютуберы і ціктокеры: Мікіта Мелказёраў, Маргарыта Ляўчук, Ліза Ветрава, Мікіта Бялевіч і іншыя.

Што вы даведаецеся:

  • Як раскруціць канал на YouTube з 0 падпісчыкаў?
  • Як перамагчы алгарытмы YouTube?
  • Як купіць танную тэхніку для здымак, каб не пацярпела якасць?
  • Як зрабіць лепшы сцэнарый у свеце?
  • Як выкарыстоўваць рэкламныя інструменты YouTube?

Падрабязная праграма і ўмовы размешчаны на сайце «Школы відэаблогера»..

Шэсць пераможцаў школы атрымаюць суправаджэнне канала па ўсіх напрамках: ад кантэнтнага да фінансавага і рэкламнага. Тэрмін падтрымкі ад трох да шасці месяцаў.

Рэгістрацыя

Дэдлайн падачы заявак: 15 кастрычніка 2022 года.

Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце ў тэлеграм-бот @videobloger_bot

Крыніца

Фота на вокладцы: videobloger.online

Падзяліцца:

27 верасня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяПачаўся прыём заявак у бясплатную школу відэаблогераў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць