Партнёрскія праекты ў межах праграмы RITA

Праграма RITA падтрымлівае партнёрскія праекты польскіх НДА з арганізацыямі з Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі праз адкрытыя грантавыя конкурсы. Праекты павінны садзейнічаць доўгатэрміновым дэмакратычным, сацыяльным і эканамічным зменам у краінах праграмы і улічваць польскі досвед.

Дэдлайн падачы заяўкі: 15 сакавіка 2026 года

У аснове праграмы RITA — роўнае партнёрства: сумеснае планаванне, прыняцце рашэнняў і адказнасць за вынікі.
Польскі партнёр дзеліцца досведам і рашэннямі, а партнёр з рэгіёна — дапамагае дакладна вызначыць патрэбы і кантэкст. У спісе праектаў, якія можна падаваць ёсць і развіццё незалежных медыя.

Прапануюць да 60 000 злотых для партнёрстваў з Усходняй Еўропай. Уласны ўнёсак — мінімум 10%.  Падавацца могуць польскія НДА (асацыяцыі, фонды і інш.), зарэгістраваныя ў Польшчы, у партнёрстве з арганізацыямі з рэгіёнаў праграмы.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

4 лютага 2026 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПартнёрскія праекты ў межах праграмы RITA

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць