Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Праект PLUPRO накіраваны на тое, каб даць журналістам магчымасць сумеснага правядзення транснацыянальных расследаванняў. Бюджэт праекта складае 2 230 000 еўра ў выглядзе грантаў.
Дэдлайн падачы заяўкі: 25 красавіка 2024 года
Праект PluPro фінансуецца сумесна Еўрапейскай камісіяй (Крэатыўная Еўропа), Limelight Foundation і Vereniging Veronica. Праграмай кіруюць дзве арганізацыі на чале з Journalismfund Europe (Бельгія) у супрацоўніцтве з Transitions (Чэхія).
Гэта працяг праграмы еўрапейскіх трансгранічных грантаў Journalismfund, якая дзейнічае з 2009 года, і працяг праграмы еўрапейскіх мясцовых трансгранічных грантаў Journalismfund. Акрамя існуючых грантаў, ментарства і стыпендый, ён зараз уключае дадатковую праграму навучання рэдакцый і журналістаў.
У праграме:
Падаць заяўку могуць каманды журналістаў і/ці незалежных СМІ, пажадана з дзвюх еўрапейскіх краін. Не менш за 80% запытанага бюджэту павінна быць накіравана журналістам ці СМІ з краін ЕС.
Фонд журналістыкі прапануе журналістам і СМІ апамогу ў пошуку партнёраў у іншай краіне. Journalismfund мае базу даных з амаль 11 000 журналістаў і 2800 медыякампаній.
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт