Праграма Chevening Scholarships (Вялікабрытанія)

Журналісты могуць падаць заяўкі на ўдзел у гэтай праграме, якая пакрывае кошт навучання ў магістратуры (postgraduate scholarship).

Праграма Chevening Scholarships (Вялікабрытанія)
Фота: chevening.org

Дэдлайн падачы заявак: 7 лістапада 2023 года, 12:00 (GMT)

Гэта дзяржаўная праграма Chevening Scholarships урада Вялікабрытаніі, фундаваная Міністэрствам замежных спраў і міжнароднага развіцця і арганізацыямі-партнёрамі, арыентуецца на выбітных прафесіяналаў у розных галінах, уключаючы журналістыку.

Chevening Scholarships прадугледжвае поўныя ці частковыя стыпендыі на навучанне (звычайна на адзін год навучання па праграме магістратуры) па любой спецыяльнасці ў любым універсітэце Вялікабрытаніі.

Прымаюцца заяўкі ад кандыдатаў, якія дэманструюць выдатныя вынікі падчас навучання ў бакалаўрыяце і маюць ад двух да пяці гадоў прафесійнага досведу. Неабходна свабоднае валоданне англійскай мовай.

Падрабязнасці для беларусаў і беларусак тут

Падзяліцца:

Пераклад Прэс-клуб
Крыніца: chevening.org

1 лістапада 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяПраграма Chevening Scholarships (Вялікабрытанія)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць