Праграма дапамогі для журналістаў у выгнанні ад European Centre for Press and Media Freedom (Германія)

Праграма ад European Centre for Press and Media Freedom  разлічана на тых, хто знаходзіцца ў Германіі. У рамках праграмы журналісты могуць атрымаць кансультацыі і навучанне для падтрымкі іх прафесійнай дзейнасці ў выгнанні.

Праграма дапамогі для журналістаў у выгнанні ад European Centre for Press and Media Freedom (Германія)
Скрыншот з сайта арганізатараў

Дэдлайн не пазначаны

Што прапануюць у межах праграмы:

  • Прафесійнае навучанне. Доступ да прафесійных курсаў і семінараў для атрымання дадатковых ведаў у галіне журналістыкі. Таксама падтрымліваюць прызнанне адпаведных дакументаў, такіх як акадэмічныя ступені ці іншыя прафесійныя кваліфікацыі.
  • Мова. Прапануюць доступ да моўных курсаў, рэлевантных для іх журналісцкай дзейнасці. Акрамя таго, магчыма пакрыццё выдаткаў на перакладчыкаў, якія неабходныя, напрыклад, для напісання артыкулаў, суправаджэння тэрапеўтычных сесій ці юрыдычных кансультацый.
  • Юрыдычныя пытанні. Журналісты маюць доступ да незалежных прафесійных парад па юрыдычных пытаннях. Фінансуюцца кансультацыі ў галінах працоўнага права, правы прытулку і пражыванні, а таксама правы СМІ.
  • Здароўе. Доступ да адпаведнай псіхасацыяльнай падтрымкі, пакрываюцца выдаткі на розныя варыянты тэрапіі.
  • Абсталяванне. Дапамога з набыццём неабходнага журналісцкага абсталявання і іншых матэрыялаў.

ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

10 снежня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяПраграма дапамогі для журналістаў у выгнанні ад European Centre for Press and Media Freedom (Германія)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць