Праграма для журналістаў-пачаткоўцаў Youth4Regions

Youth4Regions запрашае маладых журналістаў-пачаткоўцаў падаваць арыгінальныя працы па праектах, якія сумесна фінансуюцца фондамі палітыкі згуртаванасці і Еўрапейскім фондам салідарнасці (EUSF). Гэта могуць быць артыкулы, фатаграфіі, відэа- і аўдыёрэпартажы.

Праграма для журналістаў-пачаткоўцаў Youth4Regions
Photo by ALEXANDRE LALLEMAND on Unsplash

Дэдлайн: 7 ліпеня

Хто можа падацца:

  • грамадзяне любой дзяржавы-члена ЕЗ або суседняй краіны, зацікаўленыя ў дзейнасці ЕЗ і палітыкі згуртаванасці ў рэгіёне;
  • ўзрост ад 18 да 30 гадоў на момант праграмы (10-16 кастрычніка 2026 года);
  • асобы, зацікаўленыя ў журналісцкай кар’еры праз вучобу і/або досвед працы (3 гады).

Што прапануюць: 

  • запрашэнне асвятляць Тыдзень рэгіёнаў ЕЗ у Бруселі, працаваць побач з вядомымі журналістамі  (выдаткі на пражыванне, харчаванне і паездкі пакрываюцца Еўрапейскай камісіяй);
  • трэнінгі па журналістыцы і палітыцы згуртаванасці ЕЗ;
  • настаўніцтва і нетворкінг з вопытнымі журналістамі;
  • навучальныя візіты ў штаб-кватэры СМІ па справах ЕЗ і ў інстытуты ЕЗ;
  • магчымасць патрапіць у шорт-ліст прэміі Megalizzi-Niedzielski;
  • магчымасць стаць карэспандэнтам Cohesion 2027 і асвятлаць палітыку ЕЗ на месцах падчас двухтыднёвай рэпартажнай місіі.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

ec.europa.eu

27 красавіка 2026 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiПраграма для журналістаў-пачаткоўцаў Youth4Regions

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць