Праграма мабільнасці MOST IV

Праграма мабільнасці MOST IV прапануе беларусам і беларускам, якія жывуць у Беларусі ці за мяжой, фінансаванне стажыроўкі ў еўрапейскіх краінах для павышэння кваліфікацыі, наладжвання прафесійных сувязей і ўстанаўлення партнёрства з еўрапейскімі арганізацыямі. Праграма фінансуецца ЕЗ і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам. А 17 снежня 2024 года пройдзе анлайн-прэзентацыя праграмы, можна далучацца ананімна, тут падрабязнасці гэтай сустрэчы.

Праграма мабільнасці MOST IV
Ілюстрацыя: скрыншот з сайта mostplus.eu

Перыяд праграмы: кастрычнік 2024 года – вясна 2027 года

Умовы ўдзелу:

  • грамадзянства Рэспублікі Беларусь (але жыць заяўнікі могуць як у Беларусі, так і за мяжой);
  • старэйшыя за 18 гадоў;
  • працягласць стажыроўкі ад 3 да 90 дзён;
  • краіна прызначэння: краіны ЕЗ, якія не з’яўляюцца краінай пражывання заяўніка;
  • спецыялісты і спецыялісткі аднаго з шасці прафесійных сектараў (бізнес, адукацыя, грамадства, культура, медыцына, устойлівае развіццё). Грамадства ўключае грамадзянскую супольнасць, правы чалавека і СМІ;
  • вы можаце прыняць удзел не больш чым у дзвюх стажыроўках праграмы мабільнасці MOST IV (і толькі ў адной стажыроўцы, калі вы раней прымалі ўдзел у папярэдніх этапах праграмы MOST I, MOST II або MOST+);
  • тэрмін падачы заяўкі: за 3 месяцы да пачатку стажыроўкі.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Падзяліцца:

mostplus.eu

26 лістапада 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПраграма мабільнасці MOST IV

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць