Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Аддзел грамадскай дыпламатыі (PDS) Місіі ЗША ў Беларусі Дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб’яўляе адкрыты конкурс для арганізацый на падачу заявак на рэалізацыю праграмы падтрымкі беларускіх незалежных СМІ.
Гэтая праграма створана для беларускіх незалежных СМІ, незалежных журналістаў і медыйных НДА. Гэта могуць быць і традыцыйныя, і новыя сродкі масавай інфармацыі, такія як газеты, часопісы, вэб-сайты, старонкі ў сацыяльных сетках, інтэрнэт-мэсэнджары, блогі, відэаканалы і іншыя.
Сумы ўзнагароджання можа вар’іравацца ад мінімум 15 000 долараў ЗША да максімум 40 000 долараў ЗША.
Наступныя арганізацыі маюць права падаць заяўку:
Іншыя кваліфікацыйныя патрабаванні: каб мець права на атрыманне ўзнагароды, усе арганізацыі павінны мець унікальны нумар ідэнтыфікатара арганізацыі (UEI), выдадзены на сайце www.SAM.gov, а таксама дзейную рэгістрацыю на тым самым сайце. Фізічныя асобы не павінны мець UEI або быць зарэгістраванымі ў sam.gov.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт