Праграма навучання студэнтаў Canon прымае заяўкі

Праграма навучання студэнтаў Canon прапануе фатографам пачаткоўцам з Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі магчымасць сустрэцца з вядучымі экспертамі ў фатаграфіі  і атрымаць прафесійную ацэнку свайго партфоліа.

Праграма навучання студэнтаў Canon прымае заяўкі
Ілюстрацыя: Jacek Dylag/Unsplash

Дэдлайн падачы заяўкі: 7 сакавіка 2024 года

Праграма навучання для студэнтаў пройдзе ў верасні і будзе ўключаць анлайн-выступы, вебінары і віртуальны разбор партфоліа дасведчанымі фатографамі.

  • Да 100 студэнтаў прымуць удзел у трох анлайн-сесіях з прафесійным настаўнікам.
  • 25 студэнтаў будуць запрошаны на прэстыжны 4-дзённы семінар у Жыроне, Іспанія, дзе пройдуць практычныя заняткі, партфоліё-рэвю і лекцыі ад лепшых фатографаў, відэаграфаў і рэдактараў. Пасля семінара ў студэнтаў будзе магчымасць наведаць Visa pour l’Image, міжнародны фестываль фотажурналістыкі ў Перпіньяне, Францыя.
  • 3 лепшых студэнта атрымаюць грант у памеры 2 тысячы еўра і камплект Canon для стварэння ўласнага праекта.

Каб стаць удзельнікам, вам павінна быць не менш за 18 гадоў на 7 сакавіка 2024 года і вы павінны быць студэнтам, стажорам або скончыць курс у 2023-24 навучальным годзе.

Для заяўкі трэба прадставіць лічбавыя партфоліа з адной – дзвюма гісторыямі, якія ўключаюць да 20 фатаграфій, якія суправаджаюцца апісаннем.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

en.canon-cna.com

26 лютага 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПраграма навучання студэнтаў Canon прымае заяўкі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць