Праграма SDG Media Camp для медыяпрафесіяналаў_к

Sustainability across borders Media Camp праводзіць нямецкая няўрадавая арганізацыя IDEM. Чакаюць заяўкі ад беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц. Праграма прысвечана мэтам устойлівага развіцця.

Праграма SDG Media Camp для медыяпрафесіяналаў_к
Скрыншот: idem-institute

Дэдлайн заявак: 14 красавіка 2024 года

Падавацца могуць медыяпрафесіяналы: журналісты, блогеры, відэа- і фільммэйкеры, якія цікавяцца аспектамі  ўстойлівага развіцця. Группа будзе складацца з 24 чалавек з 6 краін.

Пачатак праграмы: 24 красавіка, доўжыцца па снежань 2024 года. Адказ на заяўку прыйдзе 19 красавіка.

Праграма прадугледжвае тры афлайн сустрэчы (Малдова, Нямеччына, Польшча), самастойную і  камандную працу паміж сесіямі. Патрэбныя добрая англійская мова і працуючыя дакументы і візы.

Удзельнікі атрымаюць веды аб устойлівым развіцці (энергетычны пераход, цыркулярная эканоміка, устойлівае гарадское планаванне і будаўніцтва, устойлівая сельская і лясная гаспадаркі і інш.) і правах чалавека. Чакаецца, што яны правядуць самастойныя і  сумесныя (трансгранічныя) даследаванні  па пытаннях устойлівага развіцця і апублікуюць іх. Удзельнікі павінны мець пляцоўку (медыя) для публікацый.

Падаць заяўку і пачытаць праграмму

Падзяліцца:

idem-institute

9 красавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяПраграма SDG Media Camp для медыяпрафесіяналаў_к

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць