Праграма Young Creators для беларускіх медыямэйкераў

Democratic Media Institute (DMI) — літоўская няўрадавая арганізацыя, якая падтрымлівае незалежныя медыі — запускае праграму падтрымкі маладых беларускіх медыямэйкераў.

Праграма Young Creators для беларускіх медыямэйкераў

Дэдлайн заявак: 7 красавіка 2024 года

Мэта праграмы — дапамагчы маладым беларускім аўтарам распрацаваць і запусціць свае ўласныя медыяпраекты на TikTok, YouTube або іншых відэаплатформах. Праекты могуць ахопліваць розныя тэмы, уключаючы забаўляльны, адукацыйны кантэнт, застаючыся пры гэтым у рамках сацыяльна значных для Беларусі тэм.

Як узяць удзел

Каб паўдзельнічаць у праграме, запоўніце заяўку на беларускай, рускай або ангельскай мовах. Кожны ўдзельнік можа прапанаваць толькі адзін праект для разгляду на этапе адбору.

У электронным лісце атрымаеце далейшыя інструкцыі. Кандыдатаў папросяць запісаць і адправіць кароткае матывацыйнае відэа, якое дазволіць ацаніць патэнцыял. Будуць адабраныя 6 заявак, і іх аўтары стануць удзельнікамі праграмы. Кожны ўдзельнік атрымае падтрымку ў памеры 2500 еўра.

Хто можа ўдзельнічаць у праграме

Маладыя беларусы ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў, незалежна ад актуальнага грамадзянства. Папярэдні досвед стварэння відэакантэнту не абавязковы. Галоўная ўмова — кантэнт павінен быць актуальны для маладой беларускай аўдыторыі як унутры краіны, так і за яе межамі.

Этапы праграмы

Цыкл лекцый і майстар-класаў ад экспертаў. Удзельнікі атрымаюць неабходныя веды для стварэння медыяпрадуктаў: тэхнічныя (абсталяванне, асвятленне, гук, здымка, мантаж), крэатыўныя (асновы напісання сцэнарыяў, уменне выступаць на камеру) і маркетынгавыя (аналітыка, прасоўванне). Кожная лекцыя і майстар-клас будуць уключаць у сябе як тэарэтычную частку, так і сесіі пытанняў і адказаў.

Праца над індывідуальнымі праектамі пад кіраўніцтвам ментараў. У кожнага ўдзельніка будзе асабісты куратар, які дапамагае ў стварэнні пілотнага эпізоду медыяпрадукту. Акрамя таго, удзельнікі могуць запісацца на індывідуальныя кансультацыі з экспертамі па кожным кірунку.

Прэзентацыя пілотных эпізодаў на афлайн-мерапрыемстве. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змогуць прадэманстраваць свае пілотныя эпізоды экспертам і атрымаць зваротную сувязь. На мерапрыемства будуць запрошаныя адмысловыя госці, папулярныя кантэнт-мейкеры.

Самастойная праца над кантэнтам. Кожны ўдзельнік павінен стварыць не менш за 9 серый відэакантэнту. На гэтым этапе ўдзельнікі могуць некалькі разоў пракансультавацца са сваімі ментарамі. Перад пачаткам гэтага этапу ўдзельнікі атрымаюць 50% ад запланаванай фінансавай падтрымкі. Астатнія 50% будуць пераведзеныя пасля завяршэння эпізодаў.

Калі ёсць пытанні, напішыце на promo@dmi.lt.

Падзяліцца:

20 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПраграма Young Creators для беларускіх медыямэйкераў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць