Практычны анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы ад Alliance4Europe
Анлайн-трэнінг для журналістаў, медыя- і грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў беларускіх арганізацый і ўсіх зацікаўленых.
Калі: 18 лістапада, 17:00 (Варшава, CET).
Пра што раскажуць:
- якія пагрозы зараз становяцца найбольш актуальнымі;
- як не страціць кантроль над уласнымі дадзенымі ва ўмовах развіцця штучнага інтэлекту;
- ці рэальна набліжаецца «лічбавы апакаліпсіс»;
- як ШІ можа быць не толькі крыніцай рызыкі, але і сродкам абароны інфармацыі.
- дадатковыя рызыкі беларусаў, якія падарожнічаюць у Беларусь або падтрымліваюць сувязі з роднымі і сябрамі;
- як захаваць сваю прыватнасць, бяспеку і матывацыю клапаціцца пра іх кожны дзень.
Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат аб Сертыфікат удзельніка/-цы пасля трэнінгу.
Трэнер: Мікалай Кванталіані — беларускі эксперт з больш чым 20-гадовым досведам у сферы ІТ і кібербяспекі. Кансультуе няўрадавыя арганізацыі, медыя і актывістаў/-к па пытаннях прыватнасці, абароны дадзеных і кіравання рызыкамі.
РЭГІСТРАЦЫЯ
5 лістапада 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяПрактычны анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы ад Alliance4Europe