Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Цэнтр журналісцкай этыкі пры Універсітэце Вісконсін-Мэдысан запрашае журналістаў і рэдакцыі прыняць удзел у прэміі Anthony Shadid Award for Journalism Ethics.
Дэдлайн падачы заявак: 17 студзеня 2023 года.
Удзел: бясплатны.
Да ўдзелу ў прэміі, якая праводзіцца чатырнаццаты раз, запрашаюцца журналісты з усяго свету, якія працуюць у штаце ці індывідуальна з друкаванымі, вяшчальнымі і лічбавымі медыя.
Заяўка павінна ўключаць журналісцкія матэрыялы, якія былі апублікаваны або выдадзены ў эфір у 2022 годзе. Прыватныя асобы або інфармацыйныя арганізацыі могуць вылучаць сябе або іншых.
Кнігі, дакументальныя фільмы і іншыя доўгатэрміновыя праекты не могуць прыняць удзел у прэміі.
Для ўдзелу ў прэміі патрэбна падрыхтаваць лісты аб намінацыі. Яны павінны ўтрымліваць:
Лісты аб намінацыі на трох старонках або менш павінны быць захаваны ў фармаце pdf і прымацаваны да электроннага ліста, адпраўленага на ethicsaward@journalism.wisc.edu
Пераможца атрымае прыз у памеры 1000 долараў ЗША, дарожныя выдаткі для атрымання ўзнагароды і абмеркавання рэпартажаў на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца ў Нью-Ёрку 17 траўня 2023 года.
Прэмія Anthony Shadid Award імкнецца прызнаць цяжкія рашэнні, якія прымаюць рэпарцёры, якія працуюць над гісторыямі і выконваюць свае этычныя абавязанні перад крыніцамі, перад людзьмі, уцягнутымі ў навіны, і шырокай грамадскасцю.
Энтані Шадзід (Anthony Shadid) загінуў у 2012 годзе падчас выканання рэпартажу ў Сірыі для New York Times. Ён атрымаў дзве Пулітцэраўскія прэміі за сваю адважную і праніклівую працу.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт