Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Арганізатары прэміі CEI SEEMO за выдатныя заслугі ў галіне журналісцкіх расследаванняў запрашаюць журналістаў-расследавальнікаў – прафесіяналаў і пачаткоўцаў, падаць заяўкі на ўдзел у конкурсе. Тэма гэтага году: «Рэпартаж-расследаванне падчас крызісу». Прэмія прасоўвае высакаякасныя журналісцкія расследаванні і прызнае намаганні журналістаў-расследавальнікаў, якія часта працуюць у складаных умовах у кантэксце пагроз свабодзе СМІ і асабістай бяспецы.
Дэдлайн падачы заявак: 30 чэрвеня 2023 года, да 23:59 СЕТ.
Сёлетняя прэмія падкрэслівае ролю журналістаў-расследавальнікаў у сувязі з буйнымі крызісамі і надзвычайнымі сітуацыямі, такімі як вайна ва Украіне, выкліканая расійскай агрэсіяй, а таксама праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, каб перадаваць дакладную і надзейную інфармацыю.
Асаблівая ўвага будзе нададзена расследаванням, прысвечаным наступствам вайны, такім як:
У конкурсе могуць прыняць удзел грамадзяне дзяржаў-членаў CEI: Албаніі, Балгарыі, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Італіі, Малдовы, Паўночнай Македоніі, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Харватыі, Чарнагорыі, Чэхіі.
Да ўдзелу прымаюцца матэрыялы, якія былі апублікаваныя ў друкаваных выданнях, на радыё ці тэлебачанні, у інфармацыйным агенцтве ці ў інтэрнэт-СМІ.
Падаць заяўку могуць тыя кандыдаты, якія актыўна ўдзельнічалі ў журналісцкіх расследаваннях на працягу апошніх трох гадоў і працягваюць актыўна займацца журналістыкай.
Для ацэнкі журы будуць актуальныя два ўзоры журналісцкай работы.
Пераможца атрымае грашовы прыз памерам 4 000 еўра.
Гэта катэгорыя для журналістаў, якія нарадзіліся ў 1993 годзе ці пасля.
Падаць заяўку могуць тыя кандыдаты, якія актыўна ўдзельнічалі ў журналісцкіх расследаваннях, нават у кантэксце навучальных мерапрыемстваў, арганізаваных школамі / універсітэтамі / НДА, і маюць хаця б адно апублікаванае расследаванне, якое адпавядае ўсім прафесійным стандартам.
Для ацэнкі журы будзе дастаткова аднаго ўзору журналісцкай работы.
Пераможца атрымае грашовы прыз памерам 1 000 еўра.
Загрузіце ў адпаведную форму ў фармаце PDF наступныя дакументы на англійскай мове:
Заяўкі будуць разглядаць міжнароднае журы, якое складаецца з вядомых журналістаў і медыя-экспертаў з рэгіёну.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца падчас Медыяфоруму Паўднёва-Усходняй Еўропы (SEEMF) у Тыране, Албанія, у лістападзе 2023 года.
Журы будзе ўлічваць актуальнасць пытанняў, якія разглядаюцца ў расследаваннях, якасць рэпартажаў з пункту гледжання дакументацыі, дадзеных, напісання і вытворчасці. Таксама будуць ацэньвацца асабістыя рызыкі, прынятыя падчас выканання абавязкаў, а таксама ўплыў расследаванняў на грамадства.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт