Прэмія для маладых даследчыкаў і даследчыц Belarus Young Researchers Award

Банк Ідэй ладзіць прэмію Belarus Young Researchers Award для маладых беларускіх даследчыц і даследчыкаў.

Прэмія для маладых даследчыкаў і даследчыц Belarus Young Researchers Award

Дэдлайн падачы заяўкі: 3 снежня 2025 года

Гэта ўзнагарода для тых, хто гатовы прапанаваць новыя ідэі і рашэнні для актуальных сацыяльных, палітычных і эканамічных праблем, што стаяць перад Беларуссю або беларускай дыяспарай. Прымаюць на конкурс канцэпцыі аналітычных запісак, якія рэдактарская каманда Банка Ідэй дапаможа распрацаваць у паўнавартасныя аналітычныя матэрыялы.

Узнагароды:

  • грашовая прэмія – да 1500 € (брута);
  • ментарская і рэдактарская падтрымка;
  • публікацыя аналітычнай запіскі (да 2000 словаў) на платформе Банк Ідэй.

Прыклады тэмаў:

  • палітычныя і грамадскія стратэгіі для дэмакратычных пераменаў;
  • эканамічнае аднаўленне і рэформы, развіццё бізнесу;
  • міжнароднае супрацоўніцтва, дыпламатыя і знешняя палітыка;
  • тэхналогіі, медыя і барацьба з дэзынфармацыяй;
  • сацыяльная згуртаванасць, выбудоўванне сувязяў паміж рознымі актарамі грамадзянскай супольнасці і нацыянальны дыялог.

Умовы ўдзелу: 

  • не менш за 2 гады досведу даследчай, аналітычнай або журналісцкай дзейнасці, ці навучанне ў магістратуры або PhD па сацыяльных, палітычных ці эканамічных спецыяльнасцях;
  • партфоліа з мінімум адной аналітычнай публікацыяй або даследаваннем, дзе вы з’яўляецеся галоўным аўтарам ці аўтаркай;
  • узрост да 35 гадоў, і беларускае грамадзянства.

Тэрмін працы: да 2 месяцаў. Пераможцы мусяць прадставіць гатовыя аналітычныя артыкулы не пазней за 1 сакавіка 2026 года.

Як стаць удзельнікам: 

  1. Запампуйце і запоўніце шаблон заяўкі
  2. Прайдзіце рэгістрацыю, там жа прымацуйце рэлевантнае CV на англійскай мове і заяўку.

* Канчатковая сума падтрымкі будзе залежаць ад вашага юрыдычнага статусу (індывідуальны прадпрымальнік, арганізацыя, фізічная асоба і г.д.) і краіны вашага пражывання / падатковай рэзідэнцыі.

Конкурс праводзіцца ў межах праекту, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Падзяліцца:

Прэс клуб Беларусь

25 лістапада 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПрэмія для маладых даследчыкаў і даследчыц Belarus Young Researchers Award

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць