Прэмія для журналістак Courage in Journalism Awards 2024

Штогадовая прэмія Courage in Journalism Awards 2024 ад IWMF за мужнасць у журналістыцы ўручаецца жанчынам і небінарным журналістам_кам, якія праявілі выключную адвагу, настойлівасць і стойкасць.

Прэмія для журналістак Courage in Journalism Awards 2024
Ілюстрацыя: Unsplash

Дэдлайн: 3 сакавіка 2024 года

Кандыдаткамі на Прэмію за мужнасць у журналістыцы павінны быць штатныя супрацоўніцы ці фрылансеркі, а таксама рэпарцёркі, пісьменніцы, рэдактаркі, фатографкі ці прадзюсаркі. Прымаюцца заяўкі з усіх краін свету.

У прэмію Courage in Journalism Awards 2024 уваходзіць прэмія Уоліс Анненберг «Справядлівасць для журналістак», прызначаная для жанчын і небінарных журналістаў, якія падвяргаліся арыштам за сваю прафесійную дзейнасць і зараз знаходзяцца за кратамі.

Самавылучэнне не дапускаецца.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

www.iwmf.org

29 студзеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПрэмія для журналістак Courage in Journalism Awards 2024

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць