Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэмію IJ4EU Impact Award запускае Еўрапейскі цэнтр свабоды прэсы і СМІ (ECPMF) ў рамках праграмы Investigative Journalism for Europe. Гэты конкурс адзначае найлепшыя трансмежавыя журналісцкія расследаванні ў Еўропе.
Дэдлайн падачы заявак: 27 красавіка 2025 года
Журналісты і рэдакцыі медыяў могуць намінаваць як уласныя расследавальніцкія праекты, так і працы іншых аўтараў і СМІ, апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня 2024 па 31 снежня 2024 года. У праектах павінны ўдзельнічаць як мінімум дзве краіны — члены ЕС ці/або краіны — кандыдаты на ўступленне ў ЕС (пры гэтым хаця б адна з краін — удзельніц праекта павінна быць членам ЕС).
Праекты, апублікаваныя не на англійскай мове, павінны ўключаць пераклад на англійскую або напісаны на англійскай мове кароткі выклад асноўных высноў расследавання.
Тры пераможцы атрымаюць па 5000 еўра.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт