Прэмія імя Францішка Аляхновіча 2025
Прэмія імя Францішка Аляхновіча прысуджаецца за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення. Заснавальнікі прэміі — Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода».
Ілюстрацыя з сайта penbelarus
Дэдлайн падачы заявак: 15 кастрычніка 2025 года, (23:59 па Мінску)
Што можна падаваць:
- дакументальныя ці мастацкія творы на беларускай і рускай мовах;
- творы могуць быць апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя;
- творы павінны быць створаны з кастрычніка 2024 да верасня 2025 года;
- абмежаванняў на ўдзел для лаўрэатаў мінулых гадоў няма;
- кніга можа ўдзельнічаць у конкурсе са згоды аўтара (усяго аўтарскага калектыву ці яго асобных чальцоў), або блізкага сваяка, або іншай упаўнаважанай ім асобы (у выпадку, калі аўтар знаходзіцца ў зняволенні).
Імя і прозвішча аўтара, назва кнігі могуць зашыфроўвацца і не раскрывацца публічна.
Вынікі абвесцяць 15 лістапада, у Дзень зняволенага пісьменніка.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ
6 кастрычніка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...