Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Дэдлайн прадоўжаны да 4 снежня 2023 года. Прэміяй памяці польскага дэмакратычнага дзеяча і філосафа Кшыштафа Міхальскага ўзнагароджваюцца журналісты ў экзайле, якія робяць важны ўклад у падтрымку грамадзянскай супольнасці і будучай дэмакратыі ў Беларусі.
Дэдлайн: 4 снежня 2023 года
Падаць заяўку могуць беларускія аўтары, якія працуюць у эміграцыі. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца артыкулы, блогі, друкаваныя або аўдыя- і відэаматэрыялы.
Друкаваны матэрыял можа быць ад трох да трыццаці тысяч знакаў, аўдыя і відэаматэрыялы – ад пяці хвілін да адной гадзіны.
Таксама аўтарам трэба прадаставіць:
Заяўку даслаць на адрас warschau-ob@bmeia.gv.at . У тэме ліста абавязкова пазначце: прэмія «Беларускі журналіст».
Пераможцы будуць апавешчаныя па электроннай пошце. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Варшаве ў 2024 годзе.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт